План работы на наступны шосты дзень:
|
Арганізацыйна-змястоўнае напаўненне шостага (школьнага) дня тыдня дзяржаўнай установы адукацыі “Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”
у 2019/2020 навучальным годзе
Азнаёміцца з планам на I чвэрць можна тут Азнаёміцца з планам на II чвэрць можна тут
І паўгоддзе 2019/2020 навучальнага года
ІІ паўгоддзе 2018/2019 навучальнага года
|
І паўгоддзе 2018/2019 навучальнага года
У суботу 22 снежня ў школе прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны тэме: “Дзень гімнаста”. На мерапрыемства з’явілася большая часта вучняў. Яны здавалі тэсты: кулькі праз галаву ўперад і назад, стойка на галаве, стойка на лапатках і інш. Па вынікам тэстаў былі вызначаны лепшыя сярод дзяўчынак і хлопчыкаў. Сярод хлопцаў найбольш праявілі сябе Галабародзька Станіслаў, 9 кл., Дашукевіч Іван, 7 кл. і Кручонак Іван 4 кл. З дзяўчынак самымі спартыўнымі паказалі сябе Пашкевіч Ганна, 8 кл. і Баркоўская Паліна, 7 кл. Назад
Тэма мінулага шостага дня 16 снежня - "Пазнавальная субота". І, трэба адзначыць, тэма дня сябе апраўдала - вучні на школьных мерапрыемствах пазналі шмат новага і цікавага. Вучні старэйшых класаў даведаліся пра Дзень беларускага кіно, а вучні 6-7 класаў - вызначылі свой тып тэмпераменту і азнаёміліся з рэкамендацыямі адносна сувязі тэмпераменту і выбару прафесіі. А малодшыя школьнікі пад кіраўніцтвам Быкоўскай Ніны Чаславаўны сталі ўдзельнікамі майстар-класу "Стань прыкметным!" па вырабу флікераў. На апошнім мерапрыемстве ў руках дзяцей звычайныя лісты святловяртальнай паперы ператварыліся сэрцайкі, зорачкі, далонькі, якія свецяцца ў цемры. Такія "светлячкі", створаныя ўласнымі рукамі, напэўна стануць больш значнымі, чым тыя, якія набыты ў краме. Назад
У мінулую суботу 08 снежня мерапрыемствы былі прысвечаны тэме: "Майстэрня Дзеда Мароза". Для малодшых вучняў у біліятэцы была арганізавана пазнавальная гульня-віктарына "Навагоднія традыцыі розных краін", якая ім вельмі спадабалася. Вучні адказвалі на жартоўныя пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах "Веру - не веру", "Навагоднія звычаі", "Варушы звілінай", якія для іх падрыхтавала бібліятэкар Вольга Віктараўна. Старэйшыя вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў рабілі навагоднія цаці і выцінанкі і ўпрыгожвалі школу да надыходзячага Новага года. Назад
Асноўнае мерапрыемства шостага школьнага дня 01 снежня - ток-шоу "Скажам СНІДу НЕ!" - было прысвечана Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У ім прынялі ўдзел вучні з 6 па 9 клас. На мерапрыемстве дзеці даведаліся аб эпідэмічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі на тэрыторыі Мінскай вобласці на сённяшні дзень, прагледзелі дакументальны фільм "Што такое ВІЧ/СНІД?", праверылі свае веды па тэме праз анкетаванне. Бо, сапраўды, "баяцца не трэба, трэба ведаць!"... Назад
У апошнюю суботу восені - 24 лістапада - у школе прайшлі наступныя мерапрыемствы. Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў рэпетыцыі пастаноўкі "Шахматны кароль", вучні 6-7 класаў - у паседжанні клуба для падлеткаў "Гутарка" на тэму: "Мы ў свеце і свет у нас", старэйшыя вучні прынялі ўдзел у гульне "Сцежкаю Тургенева", якую для іх падрыхтавала бібліятэкар Анпілогава Вольга Віктараўна. Назад
У мінулую суботу 17 лістапада кожны, хто жадаў, знайшоў сабе занятак па інтарэсах: вучні з першага па дзевяты клас займаліся на спартыўнай секцыі "АФП"; малодшыя вучні спаборнічалі паміж сабою ў гульне ў шахматы, а таксама пад кіраўніцтвам бібліятэкара Вольгі Віктараўны ўдзельнічалі ў гадзіне захапляючага чытання па творах Эдзі Агняцвет. Старэйшыя вучні разам з Анастасіяй Мікалаеўнай і Васілём Сцяпанавічам вялі размову-дыспут на тэму "Мае прафесійныя магчымасці". Яшчэ адно цікавае мерапрыемства, якое адбылося ў гэты дзень - "Турнір знаўцаў права" для вучняў 6-9 класаў, на якім дзеці паказалі нядрэнныя веды ў галіне прававых ведаў. Малайцы! Так трымаць! Назад
На Дзень баскетбаліста ў школу прыйшлі вучні з 2-9 класаў. Дзеці аб'ядналіся ў зборныя каманды. Капітанам першай каманды баў абраны Кулемза Кірыл (8 кл.), другой - Дашукевіч Іван (7 кл.). Каманды былі састаўлены з дзяцей розных класаў, рознага ўзроўню падрыхтаванасці, аднак нягледзячы на гэта, спаборнічалі дзеці з не меншай рызыкай і стараннасцю. Перамагла каманда Дашукевіча І. Віншуем пераможцаў! Назад
У мінулую суботу ў школе было запланавана і праведзена шмат цікавых забаўляльных мерапрыемстваў, прысвечаных надыходзячым восеньскім канікулам. Сапраўдны "Калейдаскоп адпачынку"! Аднак самым запамінальным стаў праект "Гульні нашай сям'і", у якім прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Пагуляць у "марскі бой", "крыжыкі-нулікі", "лато", "баланс", "манаполія", "кракадзіл" і шмат іншых гульняў, у якія гуляюць вучні дома са сваімі бацькамі, братамі і сёстрамі, маленькія школьнікі прапанавалі сваім сябрам у школе.Спадзяемся, што мерапрыемства было для іх не проста цікавым, але і карысным, бо што можа быць прыемней за час праведзены сумесна са сваімі сябрамі ці роднымі! Назад“Дзень здароўя "Вясёлыя старты”
У суботу 20 кастрычніка школы аж гула ад дзіцячых галасоў - у спартыўнай зале праходзіла спартландыя. І маленькія школьнікі, і старэйшыя вучні вельмі стараліся перамагчы каманду супернікаў, на ўсе жылы выкладваліся на эстафетах. Пры гэтым падтрымлівалі і падбадзёрвалі адзін аднаго . І каманда “Маланка”, і каманда “Гром” паказалі сябе вельмі спартыўнымі дзецьмі. Глядзець на іх і педагогам, і бацькам была адна любата! Малайчыны! Назад
Віншаваць жанчын аграгарадка стала для старэйшых вучняў школы добрай традыцыяй: у суботу, таксама як і тыдзень таму, дзеці сталі удзельнікамі віншавальнай акцыі. На гэты раз падарункі (святочныя паштоўкі і падзячныя лісты) прымалі мамы! У гэты ж час маленькія хлопчыкі і дзяўчаты таксама рыхтаваліся да свята - пад кіраўніцтвам Ірыны Віктараўны і Анастасіі Мікалаеўны рабілі сюрпрыз для сваіх матуль (паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі). Дарагія нашы мамы! Прыміце яшчэ раз нашы самыя шчырыя віншаванні! Назад“Дзень настаўніка”
Мерапрыемствы шостага школьнага дня 06 кастрычніка былі прысвечаны тэме: "Дзень настаўніка". Старэйшыя вучні школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Святланы Аляксандраўны Івановай самі зрабілі віншавальныя паштоўкі і святочныя букеты, а потым усе разам адправіліся віншаваць былых настаўнікаў школы. Словы падзякі за шматгадовую працу і проста шчырыя дзіцячыя віншаванні, спадзяемся, было прыемна пачуць усім, да каго яны завіталі. Вам, нашы любыя настаўнікі, жадаем зараду бадзёрасці і аптымізму на доўгія гады! Назад“Дзень турызма і краязнаўства”
У мінулую суботу 29 верасня мерапрыемствы былі прысвечаны тэме: "Дзень турызма і краязнаўства". Для малодшых вучняў была арганізавана гульня-квэст "З легендаў і казак...", якая ім вельмі спадабалася. Школьнікі з задаволеннем выконвалі заданні па станцыям і ўвогуле паказалі нядрэнныя веды беларускіх казак і легенд, у тым ліку - на веданне легенд, звязаных з гісторыяй Скірмантава. Старэйшыя вучні пабывалі на віртуальным падарожжы па знакавым месцам Беларусі, а пасля выказалі свае ўраджанні на паперы. Назад
У суботу 22 верасня кожны, хто жадаў, знайшоў сабе занятак па інтарэсах: вучні з першага па дзевяты клас займаліся на спартыўнай секцыі "АФП"; пад кіраўніцтвам Васіля Сцяпанавіча спаборнічалі ў рашэнні задач на камп'ютарах (перамагла вучаніца 6 класа Красоўская Мілана - Малайчынка!); малодшыя вучні разам з псіхолагам вялі барацьбу са сваімі страхамі на занятку "Нічога страшнага!"; старэйшыя вучні, як і заўсёды па суботам у гэтым годзе, займаліся на базе абласнога ліцэя. Назад
Мерапрыемствы шостага школьнага дня 15 верасня былі прысвечаны Міжнароднаму дню аховы азонавага пласта. З вучнямі малодшых класаў быў праведзены занятак "Наш дом - наша планета!", для вучняў 6-9 класаў - інтэлектуальная гульня "Знаўца прыроды", у якой пераможцамі апынулася каманда хлопцаў! Малайцы! Назад
У мінулую суботу 8 верасня у школе прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны пачатку навучальнага года. Дзве зборныя каманды школы спаборнічалі між сабою ў пераадоленні турыстычнай паласы перашкод. Перемогу атрымалі вучні з каманды Вярбіцкага Іллі. Віншуем пераможцаў! Назад
01 верасня школа расчыніла дзверы для сваіх вучняў. Адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, прайшлі першыя ўрокі да Дня ведаў. З бацькамі праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход. Назад
ІI паўгоддзе 2017-2018 навучальнага года
“Пазнавальна-забаўляльная субота”
26 мая у школе прайшла "Пазнавальна-забаўляльная субота". Для вучняў пачатковых класаў было арганізавана мерапрыемства "Невядомае аб знаёмым", прысвечанае міжнароднаму дню ручніка. На ім дзеці даведаліся, што гэта за свята, хто яго прыдумаў, якія традыцыі звязаны з беларускімі ручнікамі і шмат іншага. Вучняў 5-7 класаў Элеанора Іванаўна пазнаёміла з цікавымі, але дарэмна забытымі, "гульнямі нашага двара". Вучні старэйшых класаў разам з бацькамі і настаўнікамі наведалі кінатэатр "Мір" у г. Мінску. Прагледжаны фантастычны фільм ім вельмі спадабаўся.
У мінулую суботу 19 мая у школе адбылася "Краязнаўчая субота". Маленькія вучні школы наведалі школьны краязнаўчы музей. Яны даведаліся пра тое, як жылі нашы продкі, з чаго складаўся дзень селяніна і яго сям’і. Якой працай займаліся людзі ў вёсцы ў розныя поры года, як праходзілі вячоркі, каляды і г.д. Экскурсія вельмі падабалася навучэнчам, асабліва тое, што многія экспанаты можна было браць у рукі, спрабаваць імі карыстацца. Вучні старэйшых класаў разам з бацькамі і настаўнікамі наведалі Нацыянальны мастацкі музей у г. Мінску. Экскурсія ім таксама спадабалася. “Дзень здароўя: Алімпійскія надзеі Беларусі”
12 мая ў школе прайшоў Дзень здароўя. Вучні з першага па адзінаццаты клас спаборнічалі паміж сабою па здаванню нарматываў: "бег 30 метраў", "чаўночны бег", "аджыманне", "кіданне снарада" і інш. Усе дзеці малайцы!!! Паказалі добры ўзровень фізічнай падрыхтаванасці.
05 мая мерапрыемствы былі прысвечаны надыходзячаму святу - Дню Перамогі. Для вучняў пачатковых класаў была арганізована праца майстэрні "Кветкі Вялікай Перамогі". Вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў гадзіне памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Старэйшыя вучні наводзілі парадак вакол помніка і на салдацкіх могілках. Назад
30 красавіка ў школе адбыўся Дзень сяброўства. Вучні пачатковых класаў разам з бацькамі і настаўнікамі адправіліся ў культпаход у г. Мінск. У кінатэатры "Піянер" яны паглядзелі займальны сямейны мульціплікацыйны фільм "Леанарда: місія Мона Ліза". 5, 6 і 7 класы спачатку наводзілі парадак ў лесе - збіралі смецце, а потым добра праводзілі час на пікніку. Старэйшыя вучні разам з педагогам-псіхологам на паседжанні клуба для падлеткаў абмяркоўвалі праблемы моладзі і шукалі шляхі іх вырашэння.
У шосты школьны дзень 21 красавіка дзеці і настаўнікі прымалі удзел у рэспубліканскім суботніку. Дзеці і настаўнікі збіралі смецце на вуліцы Школьнай, добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол будынка школы, дэкаратыўныя кветнікі. Добраўпарадкалі клумбы каля помніка, наводзілі парадак на салдацкіх могілках. Усе удзельнікі суботніка дружна працавалі.
Мерапрыемствы 16 красавіка былі прысвечаны сусветнаму дню Зямлі: вучні пачатковых класаў разам з настаўніцай рабілі калажы на тэму: "Мая Радзіма", вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльным свяце "Дзень Зямлі", са старэйшымі вучнямі была праведзена экалагічная акцыя "Зберажом планету разам!" - вучні збіралі макулатуру і расклейвалі паштоўкі з заклікамі аб захоўвані чысціні вакол. Назад
Мерапрыемствы шостага школьнага дня 7 красавіка былі прысвечаны розным міжнародным і сусветным дням. Так, для вучняў пачатковых класаў была арганізавана майстэрня "Краіна Мультландыя" да сусветнага дня мультфільмаў, на якой дзеці пазнаёміліся с гісторыяй мульціплікацыі і самі паспрабавалі зрабіць просты мульцік, вучні 5-7 класаў цікава і з карысцю бавілі час на пазнавальна-забаўляльным мерапрыемстве "Наш сябар Інтэрнэт", прысвечаны міжнароднаму дню Інтэрнэту, старэйшыя вучні удзельнічалі ў інтэратыўным занятку "Шлях у краіну даўгалецця" да сусветнага дня здароўя.
24 сакавіка ў школе прайшоў "Дзень карысных спраў". Вучні з 1 па 11 клас спаборнічалі паміж сабою ў акцыі "Самы чысты клас". Аднак пераможцу выявіць не атрымалася, таму што ні к воднаму класнаму памяшканню не было ніякіх заўваг. Малайцы! Акрамя таго вучні пачатковых класаў рэпетырывалі тэатральную пастаноўку "Шахматны кароль", а старэйшыя вучні рэпетырывалі да раённага свята "Баль! Баль! Баль!"
У мінулую суботу мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны Дню Канстытуцыі: пачатковыя класы сустрэліся на гульне "Я грамадзянін РБ", зборныя каманды 5-7 класай спаборнічалі паміж сабою на "Азбуцы права". Старэйшыя вучні рэпетырывалі да раённага свята "Баль! Баль! Баль!" “Дзень здароўя па зімовых відам спорту”
У мінулую суботу ў школе прайшоў Дзень Здароўя па зімовым відам спорту. У лыжных гонках спаборнічалі паміж сабой вучні 3-11 класаў (у сваёй узроставай катэгорыі). Пераможцамі у сярэднім звяне сталі Герлоўская К., 7 кл., Бойка А., 7 кл., Мірановіч Г., 7 кл., Кулемза К., 7 кл., Дашукевіч І., 6 кл., Вярбіцкі І., 7 кл., а сярод старэйшых вучняў перамогу атрымалі: Галякевіч М., 8 кл., Кісялевіч В., 11 кл. Жук Н., 9 кл., Сарафіновіч В., 11 кл., Кандраценя В., 8 кл., Залатар В., 11 кл. Віншуем пераможцаў!!!
09 сакавіка ў школе адбылася "Пазнавальная субота". Вучні змаглі папоўніць свае веды і проста добра правесці час на наступных мерапрыемствах: "Рэкардсмены жывёльнага свету" (для пачатковых класаў), гульня-квэст "Следапыт" (5-7 кл.) і літаратурная гасціная да сусветнага дня пісьменніка (для старэйшых класаў).
24 лютага ў школа расчыніла дзверы для гасцей Дня здароўя – прадстаўнікоў вайсковай часткі. Каманда навучэнцаў старэйшых класаў спаборнічала ў розных спартыўных эстафетах з гасцямі школы. Перамогу атрымалі вучні школы. Пасля спартыўных гульняў адбылося чаяванне удзельнікаў спартыўнага свята, прысвечанага Дню абаронца Айчыны.
Мерапрыемствы шостага школьнага дня 17 лютага былі прысвечаны сусветнаму дню спантаннай праявы дабрыні: для вучняў 1-3 класаў - "Квэст добрых спраў", для 5-7 класаў - акцыя "Акадэмія дабра", для старэйшых вучняў - акцыя "Дом без адзіноты". А яшчэ ў гэты дзень у госці да нас прыязджалі вучні з Негарэльскай школы. Экскурсію ў школьны музей для іх правяла Анпілогава В.В., дапамагалі ёй вучаніцы 7 класа - Герлоўская К. і Мірановіч Г.Назад
У мінулую суботу 10 лютага ў школе прайшла "Пазнавальная субота". Вучні пачатковых класаў рыхтаваліся да дня Святога Валянціна: з дапамогай Анастасіі Сяргееўны вучыліся рабіць валянцінкі, даведаліся пра гісторыю гэтага свята. Для вучняў 5-7 класаў Вольга Віктараўна падрыхтава ў бібліятэцы выставу-агляд літаратуры "Кнігі-юбіляры". Вучні старэйшых класаў гулялі ў "Поле цудаў" на тэму: "Жыць, каб есці, ці есці, каб жыць?"
У суботу 3 лютага ў школе прайшоў "Дзень сустрэч". З раніцы вучні рыхтаваліся да вечара сустрэчы з выпускнікамі: рэпетыравалі, упрыгожвалі залу і кафэ. А з 17.00 прымалі гасцей. Выпускнікоў прыйшло шмат, асабліва з 2003 і 1988 гадоў выпуска. Вечар прайшоў на добрым узроўні. Вядучыя былі добра падрыхтаваны, а музычныя нумары сталі сапраўдным упрыгожваннем вечара.
У суботу 27 студзеня ў школе прайшоў "Таццянін дзень". Для вучняў 1 - 6 класаў спачатку была арганізавана гульня "Казачныя героі зімы", якую Ніна Чаславаўна правяла з дзецьмі на вуліцы, а потым - чаяванне. Для вучняў 7-11 класаў - круглы стол "Мы самі ствараем сваю будучыню!" . У госці да школьнікаў прыйшлі выпускнікі, каб адказаць на пытанні, якія турбуюць кожнага, каму трэба паступленне.
У мінулую суботу 20 студзеня ў школе прайшоў Дзень зімовых забаў. Вучні пачатковых класаў спачатку займаліся ў гуртку "АФП", потым разам з настаўніцай адправіліся ў сельскі клуб. Вучні 5-7 класаў пад кіраўніцтвам педагога-псіхолога Дашукевіч А.М. правялі цікавую акцыю "Давайце абнімемся, сябры!", а вучні старэйшых класаў спаборнічалі ў конкурсе калажоў "Прафесія выратавальнік". “Дзень здароўя: Вас выклікае спартландыя”
У суботу 13 студзеня ў школе прайшоў дзень здароўя на тэму: "Вас выклікае спартландыя". Вучні падзяліліся на каманды і з азартам і задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах на каньках. Пасля спартландыі яны адправіліся на заняткі ў гуртках і факультатывах, якія працавалі ў гэты дзень.
23 снежня мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны тэме: "Хутка Новы год". Вучні пачатковых класаў займаліся ў "Майстэрне Дзеда Мароза". Вучні 5-7 класаў разам з настаўніцай на майстар-класе вучыліся рабіць навагоднія цацкі. Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана пазнавальная гульня "Навагоднія традыцыі розных краін".
16 снежня у школе адбыўся дзень здароўя, прысвечаны тэме: "Дзень гімнаста". За права называцца лепшым гімнастам у сваёй узроставай катэгорыі спаборнічалі вучні 5-11 класаў. Акрамя таго ў бібліятэцы прайшла выстава-віктарына "Навагодні калейдаскоп", у якой прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў.
09 снежня у школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню правоў чалавека: 1-3 клас - гульня "Хто прыдумаў правы чалавека?", 5-7 клас - турнір "Мае правы - мая свабода", 8-11 дыспут "Бойся быць абыякавым!".
У мінулую суботу школьныя мерапрыемствы былі прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартыўных гульнях пад дэвізам "Мы за жыццё!", вучні 5-7 класаў - у "Літаратурнай гасцінай" да 110-годдзя М.М.Носава. Для вучняў старэйшых класаў сумесна з СДК быў арганізаваны ток-шоу "Скажам СНІДу НЕ!".
У мінулую суботу школьныя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме: "Пазнавальная субота". Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гульне "Давайце жыць дружна", вучні 6-8 класаў - у паседжанні клуба для падлеткаў "Гутарка" на тэму: "Кім быць?". Для вучняў старэйшых класаў была арганізаваны інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы".
“Дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі”
18 лістапада школьныя мерапрыемствы былі прысвечаны Суветнаму дню некурэння. Вучні 1-5 класаў удзельнічалі ў гульне "Суд над цыгарэтай", а вучні 6-8 класаў - у гульне па энергазахаванні "Эканом-Ка". Для вучняў старэйшых класаў быў арганізаваны круглы стол "Мая будучыня".
11 лістапада ў школе прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны Дню баскетбаліста. Сярод зборных каманд 5 - 11 класаў перамогу атрымала каманда 9 класа, на другім месцы - 8 клас, на трэцім - 7 клас. Віншуем пераможцаў!
У мінулую суботу 28 кастрычніка вучні пачатковых і сярэдніх класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў школьны музей, а потым у паседжанні клуба "Сонейка" у СДК, вучні 5-7 класаў займаліся "пошукамі скарба" на гульні "Востраў скарбаў", а старэйшыя вучні ўдзельнічалі ў гульне "Поле цудаў", у якой перамогу атрымала Пашкевіч Аліна. Віншуем пераможцу!
21 кастрычніка ў школе прайшоў “Дзень восені”. Вучні пачатковых і сярэдніх класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульне "Фарбы восені", а старэйшыя вучні - у конкурснай праграме "Край, дзе мы жывем".
14 кастрычніка ў школе прайшоў “Дзень здароўя”, прысвечаны Дню маці. Займальна-спартыўнае мерапрыемства “Разам з мамай!” праводзілася ў форме турніра паміж дзвюма зборнымі камандамі матуль і іх дзяцей. Настрой мерапрыемства быў бадзёры, сяброўскі, вучні і бацькі атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.
У мінулую суботу 7 кастрычніка ў школе быў запланаваны “Дзень турыста.” Дзеці 1-11 класаў разам з настаўнікамі павінны былі адправіцца ў паход. На жаль паход не адбыўся – падвяло надвор’е. Замест запланаванага пахода, дзеці старэйшых класаў спачатку займаліся на факультатыўным занятку, а потым разам з сацыяльным педагогам правялі акцыю “Дарослыя, супыніцеся!”, дзеці малодшых і сярэдніх класаў адправіліся ў спартыўную залу, потым у камп’ютарны клас, гулялі ў тэніс.
|
"Вясновы калейдаскоп"
![]() |
![]() |
У суботу 6 красавіка ва ўстанове навучэнцаў чакаў шэраг самых розных мерапрыемстваў - "Вясновы калейдаскоп": маленькія школьнікі сталі падарожнікамі ў "Краіну Мультландыю", дзе яны даведаліся калі ўзнікла мультыплікацыя і хто стварыў першы анімацыйны фільм з гукам, як працуе мастак-мультыплікатар і чым адрозніваюцца лялечная, пластылінавая і камп’ютарная анімацыя, даведаліся шмат цікавага пра гісторыю стварэння мультфільмаў.
Навучэнцы 6 і 7 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Народы Беларусі" і гутаркі з псіхолагам на тэму "Ты і такія розныя...".
Вучні-старшакласнікі ў спартыўнай зале паказвалі сваё майстэрства гульні ў баскетбол, дзе ішлі сапраўныя баскетбольныя баталіі. Акрамя таго іх чакала гульня-віктарына "AlkoSTOP" да сусветнага дня здароўя і акцыя “Аўтызм. Мяне гэта датычыцца”, прымеркаваная сусветнаму дню распаўсюду інфармацыі пра праблему аўтызму.