Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей ДЮСШ
http://dyssh.schoolnet.by/

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Змест
Внешние ссылки

Інфарматызацыя

Детский правовой сайт
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
StopSpice
101 інфармуе
adu.by
Официальный сайт Президента РБ
Дзяржынскі СПЦ
Горячая линия
Не будзь залежным

 

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Навіны
    Удзельнік абласнога навагодняга свята - Дашукевіч Іван   
   31.12.2019    14:35:48

28 снежня 2019 года навучэнец 8 класа Дашукевіч Іван прыняў удзел ў дабрачынным навагоднім свяце ў Барысаве. Ваня быў адным з  850 юных жыхароў Міншчыны, якія паўзельнічалі ў мерапрыемстве.

Спачатку дзеці назіралі шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, якія паважна пракрочылі па плошчы перад Палацам культуры ім. М. Горкага ў Барысаве, затым павесяліліся ў «Навагоднім ігралэндзе». Школьнікі наведалі пляцоўкі «упрыгожыць елку», «Зімовая рыбалка»,  «Навагодні хакей», «Святочны куфар», дзе разам з аніматарамі ўдзельнічалі ў віктарынах, конкурсах, зімовых рухомых гульнях. 
Нямала сюрпрызаў чакала рабят і ў фае Палаца культуры: сустрэча з казачнымі персанажамі, навагодні аквагрым, танцавальны флэш-моб, цыркавая пляцоўка, шоу мыльных бурбалак, выстава навагодніх цацак, розныя майстар-класы.

Але самым дзіўным і незабыўным момантам свята стаў спуск Дзеда Мароза з даху Палаца культуры! Разам з іншымі Дзядамі і Снягуркамі пад чароўныя гукі зімовых мелодый ён закруціў рабят ў казачным танцы ...

Потым удзельнікаў з усіх куткоў Мінскай вобласці чакалі унікальныя фотазоны, якія адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці сваёй малой радзімы і аб'яднаныя ў адзіны «Навагодні экспрэс».

Фінальным акордам дзіцячай навагодняй казкі стала для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне «Каралеўства елачных цацак», пагрузіўшы і дзяцей, і дарослых у атмасферу чараўніцтва і дабра.

 

.: Пошук :.
Навіны schoolnet.by
.:Надвор'е :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно