Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей ДЮСШ
http://dyssh.schoolnet.by/

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Змест
Внешние ссылки

Інфарматызацыя

Детский правовой сайт
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
StopSpice
101 інфармуе
adu.by
Официальный сайт Президента РБ
Дзяржынскі СПЦ
Горячая линия
Не будзь залежным

 

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Навіны
    Сусветны дзень барацьбы са СНІДам-2019   
   28.11.2019    14:19:48

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІДу. Сусветны дзень барацьбы са СНІДам кожны год прысвечаны пэўнай тэме. У гэтым годзе такой тэмай будзе «Вырашальная роля супольнасцяў».

Згодна са статыстыкай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з ВІЧ-інфекцыяй на планеце жыве больш 37,9 мільёнаў чалавек. За апошнія 30 гадоў ад СНІДу памерла каля 32 мільёнаў чалавек. У Рэспубліцы Беларусь за апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзросце больш за 35 гадоў. У цяперашні час з ВІЧ-інфекцыяй пражывае больш за 21,5 тысячы чалавек. 
Сёння Сусветны дзень барацьбы са СНІДам захоўвае сваю актуальнасць, нагадваючы пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці аб ВІЧ-інфекцыі, выкаранення дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ, па-ранейшаму застаецца вельмі важным.
Спецыфічных сродкаў прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў цяперашні час у свеце не існуе. Таму абарона ад ВІЧ/СНІД у большасці выпадкаў залежыць ад паводзінаў і ладу жыцця самога чалавека:

- Карыстацца толькі асабістымі прадметамі гігіены (зубныя шчоткі, брытвы і манікюрные прылады і г.д.).

- Патрабаваць прымянення стэрыльнага інструментара пры абслугоўванні ў розных установах і арганізацыях. Касметычныя працэдуры (татуіроўкі, пірсінг, манікюр, педыкюр) праводзіць толькі ў спецыяльных установах, якія маюць ліцэнзію на іх правядзенне.
- Пры выпадковых палавых кантактах карыстацца прэзерватывам. Пазбягаць палавых сувязяў з людзьмі, якія ўжываюць наркотыкі. 
- Прывучаць сябе і свайго партнёра сістэматычна і правільна карыстацца прэзерватывам; гэта дапаможа знізіць верагоднасць заражэння ВІЧ, засцеражэ ад венерычных захворванняў і непажаданай цяжарнасці.
- Не ўжываць ін'екцыйныя наркотыкі.

 

 

.: Пошук :.
Навіны schoolnet.by
.:Надвор'е :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно