Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей ДЮСШ
http://dyssh.schoolnet.by/

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Змест
Внешние ссылки

Інфарматызацыя

Детский правовой сайт
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
StopSpice
101 інфармуе
adu.by
Официальный сайт Президента РБ
Дзяржынскі СПЦ
Горячая линия
Не будзь залежным

 

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Навіны

Страницы:     1  2  3  4  5  6  7  8   9 10 11 12 13 14 15 16 17  


    «Добры горад»   
   21.11.2018    16:07:03

Даведайцеся аб акцыі, якая пройдзе з 20 па 30 лістапада ва ўстановах адукацыі Дзяржынскага раёна

Акцыя "Добры горад"

 

 
    20 лістапада - Сусветны дзень дзіцяці   
   20.11.2018    15:21:18

У свеце прынята адзначаць свята, прысвечанае маленькім жыхарам нашай планеты, 20 лістапада. Сусветны дзень дзіцяці - гэта не проста нагода для весялосці і ўсмешак, ён закліканы паказваць усім, як важна забяспечваць дзецям годныя ўмовы жыцця, аберагаць іх ад небяспечных для здароўя звычак, даваць годнае выхаванне і аказваць патрэбную медыцынскую дапамогу. Штуршком да з'яўлення Сусветнага дня дзіцяці стала тое, што ў 1954 годзе гэтак патрэбны і кранальны свята выклікаў цікавасць у Генеральнай Асамблеі ААН.
Таму арганізацыя прапанавала заснаваць яго з мэтай аб'яднаць дзяцей усіх нацый у адно адзінае братэрства і звярнуць увагу на тое, як і ў якіх умовах расце наша будучыня. Неўзабаве, 20 Лістапада 1959 года, ААН падпісала Дэкларацыю правоў дзіцяці. З тых часоў свята ва ўсім свеце адзначаюць у той жа дзень, калі і быў падпісаны дакумент.

    Вясёлыя канікулы ў школе   
   09.11.2018    13:51:08

Пачалася ІІ вучэбная чвэрць і ўсе нашы навучэнцы зноў селі за школьныя парты. Але канікулы яшчэ доўга застануцца ў памяці дзяцей, бо за гэты цудоўны час яны паспелі паўдзельнічаць у шматлікіх мерапрыемствах, арганізаваных у сценах школы. Так, напрыклад, навучэнцы 9 і 10 класаў з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў прававой гульне “Ведаем права!”, якая праводзілася педагогам сацыяльным А.М.Дашукевіч. Навучэнцы 1-6 класаў прымалі ўдзел у віртуальным падарожжы па Францыі, дзякуючы намаганням настаўніка французскай мовы В.М.Саковіч. 7-8 класы прысутнічалі на цікавейшай “Хімічнай феерыі”, арганізаванай настаўнікам хіміі Т.Л.Кураш. І гэта далёка не поўны спіс тых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай установе адукацыі падчас восеньскіх канікул.

    «Крызісны» пакой   
   09.11.2018    10:42:47

«Крызісны» пакой 

Дзяржаўная ўстанова «Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аказвае паслугу часовага прытулку для ахвяраў гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2017г. №864). «Крызісны» пакой - спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання; рэжым працы - кругласутачна. У час знаходжання грамадзян у «крызісным» пакоі бытавыя і іншыя ўмовы жыццядзейнасці вызначаюцца па прынцыпе самаабслугоўвання. Пры засяленні сем'і з дзецьмі догляд за дзецьмі ажыццяўляецца бацькам. Дадзеная паслуга прадастаўляецца з улікам патрэбнасці ў ёй.

За больш падрабязнай інфармацыяй Вы можаце звярнуцца па тэлефонах: 6-60-27 (дырэктар - Дварцавая Таццяна Уладзіміраўна), 6-51-76 (тэлефон «Экстранай псіхалагічнай дапамогі") ».

    «Стань Прыкметным!».   
   09.11.2018    10:37:28

8 лістапада ў Мінскай вобласці праводзілася акцыя «Стань Прыкметным!».
У ходзе мерапрыемства здзяснялася:
 кантроль за нашэннем навучэнцамі СВЭ;
тлумачальная праца з навучэнцамі, бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) па пытаннях прафілактыкі ДДТТ, неабходнасці абазначэння сябе ў цемры;
 раздача СВЭ, тэматычных буклетаў, інфармацыйных матэрыялаў навучэнцам і іх бацькам.

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭСУРС POMOGUT.BY   
   09.11.2018    10:33:02

pomogut.by

Паведамляем аб пачатку функцыянавання сацыяльна арыентаванага інфармацыйнага рэсурсу «POMOGUT.BY», які створаны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у мэтах удасканалення работы па прафілактыцы наркаманіі, аказання практычнай дапамогі нарказалежным асобам, а таксама іншым грамадзянам, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі.

На сайце pomogut.by размешчаны кантакты розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў рэспублікі, якія аказваюць дапамогу залежным асобам, а таксама пацыентам, якія знаходзяцца ў стадыі рэмісіі. Прыведзены пералік паслуг гэтых арганізацый, існуючыя вакансіі для працаўладкавання, бліжэйшыя мерапрыемствы ў рамках псіхасацыяльных рэабілітацыі нарказалежных і інш. Акрамя таго, на сайце кожны жадаючы можа атрымаць online-кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.

Звяртайцеся - Вам дапамогуць!

 

    Алімпіядны кастрычнік   
   01.11.2018    14:04:00

На працягу кастрычніка ў нашай установе адукацыі праходзілі шматлікія алімпіяды, якія сталі часткай І этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вызначыліся пераможцы, якія будуць мець гонар прадстаўляць нашу школу на ІІ этапе, якія будзе праходзіць сярод устаноў адукацыі раёна падчас восеньскіх вакацый. Гэта – Кандраценя Віктар, Валента Лізавета, Сопіна Дар’я, Шукеловіч Максім, Жук Наталля, Ламака Ніна.

Жадаем поспеху!

    Фінансавая граматнасць   
   31.10.2018    14:03:19

Сярод мноства іншых мерапрыемстваў для навучэнцаў, у кастрычніку адбыўся школьны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Пераможцам алімпіяды стала навучэнка 10 класа – Наталля Жук, якая прадстаўляла ўстанову на раённай алімпіяде.

Віншуем з поспехамі!

    Восеньскія вакацыі   
   30.10.2018    14:02:00

Хутка скончылася першая чвэрць і наступілі доўгачаканыя дні восеньскіх вакацый. Негледзячы на тое, што вакацыі – гэта час адпачынку, звяртаем вашу ўвагу, што школа прапануе для вас шэраг мерапрыемстваў, згодна плану работы, ў якіх кожны можа паўдзельнічаць і атрымаць задавальненне.

    ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА   
   08.10.2018    14:40:10

Першы тыдзень кастрычніка ва ўстановах адукацыі традыцыйна святочны, бо ў першую нядзелю гэтага месяца адзначаецца прафесійнае свята ўсіх педагогаў – Дзень настаўніка. У нашай школе навучэнцы вельмі старанна рыхтаваліся для таго, каб павіншаваць сваіх настаўнікаў. Дзеля гэтага яны падрыхтавалі спецыяльны выпуск школьнай газеты “Люстэрка”, святочную экспазіцыю букетаў для настаўнікаў і, канечне ж, галоўным мерапрыемствам стаў канцэрт, на якім прадстаўнікі кожнага класа выступілі з ўласным нумарам, прысвечаным святу і настаўнікам.

Страницы:     1  2  3  4  5  6  7  8   9 10 11 12 13 14 15 16 17  


.: Пошук :.
Навіны schoolnet.by
.:Надвор'е :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно