Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей ДЮСШ
http://dyssh.schoolnet.by/

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Змест
Внешние ссылки

Інфарматызацыя

Детский правовой сайт
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
StopSpice
101 інфармуе
adu.by
Официальный сайт Президента РБ
Дзяржынскі СПЦ
Горячая линия
Не будзь залежным

 

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Навіны

Страницы:     1  2  3  4  5  6   7  8  9 10 11 12 13 14 15 16  ... 17  


    Лагер запрашае!   
   22.03.2019    14:26:09

З мэтай арганізацыі эфектыўнага досуга, занятасці і аздараўлення навучэнцаў ў перыяд веснавых канікул на базе ўстановы адукацыі будзе арганізавана дзейнасць лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей "Патрыёты малой радзімы"

    Школа-тэрыторыя здароўя   
   05.03.2019    15:12:22

Паважаныя бацькі, педагогі, навучэнцы!

У нашай установе рэалізуецца праект

“Школа-тэрыторыя здароўя”

З планам мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта можна пазнаёміцца ТУТ

    Дзень абаронцы Айчыны   
   23.02.2019    13:06:21

У марозны сонечны дзень 23 лютага ў нашай установе адукацыі праходзіла святкаванне Дня абаронцы Айчыны. Хлопчыкі з гэтай нагоды вырашылі паўдзельнічаць у спартландыі, якая павінна была выявіць наймацнейшых прадстаўнікоў мужской часткі нашых навучэнцаў. Самыя разнастайныя эстафеты, спартыўныя заданні і выпрабаванні праходзілі з удзелам заўзятараў, якія падтрымлівалі хлопцаў.

Шосты школьны дзень традыцыйна проходзіў у рамках абласной акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма”, а таму пасля спартландыі ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у лыжных гонках і вясёлых гульнях на свежым паветры.   

                  

    Бацькоўскі сход 22 лютага 2019   
   20.02.2019    12:52:37

22 лютага 2019 а 16 гадзіне адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі жыццядзейнасці вучняў. Запрашаем усіх бацькоў.

    Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»   
   20.02.2019    11:18:01

Акцыя працягнецца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

    Зімовыя забавы ў шосты дзень   
   16.02.2019    12:48:50

Шосты школьны дзень 16 лютага для навучэнцаў школы быў даволі разнастайна напоўненым. Вучні 9 класа накіраваліся ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія г. Дзяржынска” дзеля ўдзелу ў раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве “Выбар прафесіі – мая будучыня”. Малодшыя школьнікі праяўлялі свае  творчыя здольнасці падчас удзелу ў Днях творчасці і спаборніцтваў пачатковай школы ў Дзяржынску. Вучань 9 класа Кандраценя Віктар адстойваў гонар школы на раённым фестывале афганскай і ваенна-патрыятычнай песні, які ладзіўся ў п. Энергетыкаў. А ва ўстанове адукацыі праходзілі самыя розныя мерапрыемствы, сярод якіх, канешне ж, мерапрыемствы акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма”. Кожны вучань атрымаў магчымасць з карысцю для сябе і свайго здароўя правесці гэты цудоўны зімні дзень.  

                     

    Месячнік пажарнай бяспекі   
   09.02.2019    13:41:08

З пачатку гэтага года ў Мінскай вобласці склалася даволі напружаная абстаноўка з пажарамі ў жыллёвым фондзе і гібеллю людзей на іх. Паводле аператыўных звестак, з 1 па 28 студзеня ў 119 пажарах загінулі ўжо 17 чалавек, адзін з іх – у Дзяржынскім раёне. У гэтай сувязі ў цэнтральным рэгіёне з 1 лютага праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. У яго рамках актывізуецца работа ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, а асабліва – сельскіх выканкамаў і назіральных камісій, задача якіх – зноў праманіторыць ўвесь жыллёвы фонд з мэтай выяўлення і ліквідацыі фактаў парушэння правілаў пажарнай бяспекі. Галоўная мэта – дайсці да кожнага, бо на коне – чалавечыя жыцці.

    Спартыўная лютаўская субота   
   09.02.2019    13:09:40

Шосты школьны дзень – гэта час для любімых заняткаў навучэнцаў, сярод якіх, безумоўна, важнае месца займае спорт. А дзякуючы таму, што ў нашай вобласці праходзіць акцыя “Міншчына спартыўная. Зіма”, кожная субота становіцца сапраўдным спартыўным святам. Як і заўсёды нашы вучні і вучаніцы атрымалі магчымасць весела бавіць час падчас катання на лыжах, удзелу ў зімовых эстафетах і гульнях на свежым марозным паветры. Вынік такой суботы відавочны – добры настрой і карысць для здароўя навучэнцаў.

 

    “Зімовы сюрпрыз для малят”   
   02.02.2019    17:25:01

Выхадныя для навучэнцаў нашай установы – гэта час для вясёлага, здаровага і карыснага адпачынка. Шосты школьны дзень 2 лютага праходзіў падчас традыцыйных зімовых забаў – катанне на лыжах, зімовыя эстафеты, гульні на свежым паветры. А разынкай спартыўнага свята стала лепка снежных фігур у дзіцячым садку ў рамках акцыі “Зімовы сюрпрыз для малят” . Хлопчыкі і дзяўчаты прадэманстравалі сваё творчае ўяўленне і атрымалі зарад бодрасці на доўгі час. Акцыя “Міншчына спартыўная” дазваляе кожнаму жадаючаму праводзіць выхадныя надзывычай карысна і пазітыўна.

    Вечар сустрэчы выпускнікоў    
   31.01.2019    11:09:26

2 лютага 2019 года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" будзе шчыра рада вітаць сваіх выпускнікоў 1979, 1984, 1989, 1994, 1999, 2004, 2009, 2014, 2018 гадоў. 

Пачатак - 17.00

 

Будзем рады сустрэчы!

Страницы:     1  2  3  4  5  6   7  8  9 10 11 12 13 14 15 16  ... 17  


.: Пошук :.
Навіны schoolnet.by
.:Надвор'е :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно