Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей ДЮСШ
http://dyssh.schoolnet.by/

 

Главный адрес электронной почты! ;)
Змест
Внешние ссылки

Інфарматызацыя

Детский правовой сайт
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
StopSpice
101 інфармуе
adu.by
Официальный сайт Президента РБ
Дзяржынскі СПЦ
Горячая линия
Не будзь залежным

 

 

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Навіны

Страницы:     1  2   3  4  5  6  7  8  9 10 11 12 13 14 15 16  ... 17  


    10 кастрычніка - Сусветны дзень псіхічнага здароўя   
   10.10.2019    11:32:17

Сусветны дзень псіхічнага здароўя штогод адзначаецца 10 кастрычніка. СААЗ праводзіць гэты дзень для таго, каб распавесці свету аб праблематыцы псіхічных захворванняў.
У першы раз Сусветная федэрацыя псіхічнага здароўя адзначыла гэты дзень у 1992 годзе. Дзень псіхічнага здароўя ўнесены ў спіс дзён, якія адзначаюцца ААН. У многіх раёнах Беларусі і Расіі уладкоўваюцца прэс-канферэнцыі, адкрытыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы з мэтай змяншэння экспансіі псіхічных парушэнняў.

Паняцце псіхічнага здароўя ставіцца да шчаснай рэалізацыі чалавечых здольнасцяў, супрацьстаяння стрэсавым сітуацыях, да працаздольнасці і развіццю ў грамадстве. У станоўчым значэнні псіхічнае здароўе - ключ ад усіх дзвярэй: падмурак грамадскага дабрабыту і развіцця. 

Па выніках даследаванняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), кожны пяты жыхар нашай планеты пакутуе псіхічнымі засмучэннямі, і кожны рызыкуе захварэць імі на працягу жыцця.
Самыя частыя праблемы
Самым распаўсюджаным захворваннем лічыцца дэпрэсія.
Спецыялісты прагназуюць, што на працягу некалькіх гадоў гэта захворванне возьме першынство сярод "непрацаздольных" хвароб. У наш час ад дэпрэсіі пакутуюць каля 350 мільёнаў чалавек. 

Яшчэ адна істотная і надзённая праблема - суіцыд. Каля 800 тысяч чалавек гінуць ад суіцыду штогод. Існуюць дадзеныя, па якіх на кожнага чалавека, які здзейсніў самагубства, даводзіцца каля 20 чалавек, якія здзяйснялі спробы суіцыду. Часцяком прычына крыецца ва ўжыванні алкаголю і наркотыкаў. 

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каля 20% падрастаючага пакалення пакутуюць ад псіхічных захворванняў. Псіхічныя і неўралагічныя засмучэнні з'яўляюцца вядучымі прычынамі недзеяздольнасці маладых людей.Также не варта забываць пра тое, што псіхічнае нездароўе можа справакаваць іншыя захворванні - хваробы сэрца і сасудаў, дыябет і нават ВІЧ.

Як захаваць сваё псіхічнае здароўе? даведацца тут

Звярнуцца за дапамогай можна ў ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя" (больш інфармацыі: 1,  2).  

    Спорт. Субота. Баскетбол   
   05.10.2019    11:21:18

Працягваецца рэалізацыя акцыі "Міншчына спартыўная", а разам з ёй працягваюць праводзіцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці ў нашай установе адукацыі. У суботу 6 кастрычніка навучэнцы школы сталі ўдзельнікамі масавага баскетбольнага турніра "Хуткі мяч" і з яго дапамогай актыўна правялі некалькі ранішніх гадзін. Нязменнымі спадарожнікамі такіх мерапрыемстваў з'яўляюцца вясёлы настрой, дух спаборніцтваў, вясёлыя ўсмешкі дзяцей і іх бацькоў.

  

 

    Бяспека дзяцей - адказнасць дарослых!   
   03.10.2019    13:11:03

Традыцыйна першы агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў напачатку новага навучальнага года - у верасні. З адным з пытанняў -  пра ступень бацькоўскай адказнасці за жыццё і здароўе дзяцей, пра прафілактыку супрацьпраўных паводзін навучэнцаў - бацькоў і законных прадстаўнікоў вучняў азнаёміла педагог сацыяльны Дашукевіч Анастасія Мікалаеўна. Падчас схода прысутныя пачулі пра стан крымінагеннага становішча ў раёне, пра жахлівыя выпадкі гібелі і траўміравання дзяцей у Рэспубліцы, пра прафілактыку злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і шмат іншага. Увага бацькоў акцэнтавалася на недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду і на тое, што толькі бацькі змогуць усцерагчы сваё дзіця ад непапраўных памылак. 

    І этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах   
   02.10.2019    09:42:18

Цягам апошніх вераснёўскіх тыдняў навучэнцы ўстановы сталі актыўнымі ўдзельнікамі алімпіяднага руху. У  першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел амаль што ўсе вучні ІХ, Х і ХІ класаў, прадэманстраваўшы добры ўзровень ведаў і вялікі інтэлектуальны патэнцыял. 

Вызначыліся пераможцы, якія ў лістападзе будуць абараняць гонар нашай школы ўжо на другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Жадаем ім поспехаў!

 

    Шосты школьны дзень   
   28.09.2019    11:59:10

У шосты школьны дзень 28 верасня школа напоўнілася шматлікімі навучэнцамі, якія вырашылі правесці суботу весела і з карысцю для сябе. Самыя разнастайныя мерапрыемствы былі прапанаваны ўвазе школьнікаў: І этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, школа актыва БРПА, працоўны дэсант і, канечне ж, спартыўныя мерапрыемствы ў рамках правядзення абласной акцыі "Міншчына спартыўная".  Кожны змог знайсці сабе занятак па густу і атрымаць задавальненне ад наведвання школы ў гэты восеньскі дзень.

    Субота - гэта спорт!   
   21.09.2019    11:32:49

Цэнтральны рэгіён нашай рэспублікі кожную суботу ператвараецца ў велізарную фізкультурна-аздараўленчую пляцоўку, якую сапраўды можна назваць Міншчынай спартыўнай. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа" далучаюцца да школьнікаў усёй вобласці ў імкненні быць здаровымі і спартыўнымі, і таму актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах шостага школьнага дня, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. 21 верасня ўсе жадаючыя атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтвах па валейболе і піянерболе, а для самых маленькіх ладзіліся вясёлыя рухомыя гульні. Вынік - добры настрой і зарад пазітыўнай энергіі на ўсе выхадныя.

 

    Адзіны дзень інфармавання   
   19.09.2019    13:15:49

19 верасня па ўсёй рэспубліцы праходзіць Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны разгляду тэмы "Перапіс насельніцтва - погляд на сучаснасць, крок у будучыню". Не стала выключэннем і наша ўстанова. Па актуальных пытаннях жыцця краіны супрацоўнікаў школы праінфармаваў намеснік дырэктара М.С.Будаеў, пасля чаго было арганізавана канструктыўнае абмеркаванне абазначаных пытанняў.

    Розныя-роўныя   
   16.09.2019    10:05:45

У рамках абласнога праекта "Духоўнасць. Гармонія. Прыгажосць" ва ўстанове быў праведзены конкурс сацыяльных ролікаў "Розныя-роўныя". Пераможцам прызнаны гэты ролік.

 

    Чарговая спартыўная субота   
   14.09.2019    11:33:49

Пасля пяці дзён плённай працы на ўроках для навучэнцаў установы наступае доўгачаканы шосты школьны дзень. У гэты дзень кожны вучань можа прыйсці ў школу і знайсці сабе цікавы і карысны занятак, напрыклад паўдзельнічыць у мерапрыемствах бібліятэкі, паспаборнічаць у інтэлектуальных турнірах, ці прыняць удзел у вясёлых спартыўных гульнях. 14 верасня самым масавым мерапрыемствам стала спартландыя "Усе на старт!", якая ладзілася ў рамках рэалізацыі абласнога праекта "Міншчына спартыўная. Восень". Навучэнцы школы ўдзельнічалі у шэрагу эстафет і конкурсаў, якія здолелі выявіць мацнейшых.

  

    Міншчына спартыўная. Восень   
   07.09.2019    12:40:19

З пачаткам новага навучальнага года ў Мінскай вобласці стартавала масавая спартыўная акцыя "Міншчына спартыўная. Восень", да якой з вялікім задавальненнем далучылася і наша ўстанова адукацыі. 7 верасня хлопцы і дзяўчаты сталі ўдзельнікамі вялікага спартыўнага свята "Турысцкі марафон", падчас якога прадэманстравалі адзін аднаму свае бліскучыя фізічныя магчымасці.

Першы шосты школьны дзень 2019/2020 навучальнага года ў Скірмантава стаў сапраўды спартыўным.

 

 

Страницы:     1  2   3  4  5  6  7  8  9 10 11 12 13 14 15 16  ... 17  


.: Пошук :.
Навіны schoolnet.by
.:Надвор'е :.
Яндекс.Погода

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно